На Раданіцу на тэрыторыі храма Покрыва Прасвятой Багародзіцы адбылася дабрачынная акцыя "Белая кветка"💮.
У акцыі прынялі ўдзел наведалі аддзяленні сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў ДУ "ТЦСАН Докшыцкага раёна" і выхаванцы Нядзельнай школы прыхода храма.
Абавязковым атрыбутам акцыі з'яўляюцца белыя кветкі, якія атрымліваюць вернікі храма за пасільныя ахвяраванні.
Сабраныя сродкі будуць перададзены сям'і, якая выхоўвае дзіця з інваліднасцю.