Аддзяленне сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў
Адрас:
211722 г. Докшыцы, вул.Палявога, д.37
тэлефон 8(02157)5-75-60
Рэжым працы
панядзелак - пятніца з 8.00-17.00
(абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00)
e-mail: odpi@tcsondok.by
Загадчык аддзялення:
Баравікова Таццяна Валяр'янаўна
Спецыялісты па сацыяльнай рабоце:
Яцкоўская Кацярына Аляксандраўна
Наровіч Алена Пятроўна
Сецко Святлана Васільеўна
Кіраўнікі гурткоў:
Гражэўская Вольга Яўгенаўна
Юкавіч Жанна Яўгенаўна
Інструктар па працатэрапіі:
Гражэўская Вольга Яўгенаўна
АСНОЎНЫЯ НАПРАМКІ ДЗЕЙНАСЦІ:
• выяўленне індывідуальных запатрабаванняў інвалідаў і распрацоўка індывідуальных планаў і праграм інтэграцыі;
• фарміраванне ў інвалідаў камунікатыўных навыкаў, якія дапамагаюць паразумецца з навакольнымі;
• садзейнічанне інвалідам у аднаўленні (кампенсацыі) парушаных або страчаных з прычыны захворвання навыкаў да самаабслугоўвання і ў падрыхтоўцы да самастойнага жыцця;
- фарміраванне ў інвалідаў практычных уменняў і навыкаў, якія забяспечваюць аўтаномнасць у быце;
• навучанне інвалідаў навыкам практычнага выкарыстання бытавой тэхнікі, неабходнай у жыцці чалавека;
- развіццё здольнасцей, інтарэсаў і працоўных навыкаў у інвалідаў, якія забяспечваюць рэалізацыю іх патэнцыйных працоўных магчымасцей;
• уцягванне інвалідаў з улікам наяўных магчымасцей у розныя формы грамадскага жыцця, у творчую дзейнасць, фізкультурна-аздараўленчыя мерапрыемствы;
• пашырэнне сацыяльных кантактаў інвалідаў;
• аказанне паслугі асістэнта для інвалідаў 1 і 2 груп;
• правядзенне мерапрыемстваў, накіраваных на забеспячэнне пераемнасці пераходу выпускнікоў ЦКРНіР у Цэнтр;
• праца са сваякамі інвалідаў у мэтах арганізацыі пераемнасці рэабілітацыйных мерапрыемстваў у сям'і;
• прыцягненне валанцёраў да аказання сацыяльных паслуг інвалідам.
У аддзяленні працуюць наступныя гурткі па інтарэсах:
У аддзяленні працуюць клубы па інтарэсах:
• «Чэмпіён»
• «Геній»
• «Выток»
• «Струны душы»
• «100 парадаў для здароўя»
• «Гульні для розуму»
• «Зразумей сябе»
• «Кветкі - ежа для душы»
• Клуб віртуальных падарожнікаў
• «Разумная бяспека»
• «Нашы традыцыі»
• «Хватка» на базе ФСК «Ураджай»
• «Акадэмія здароўя» на базе ФСК «Ураджай»
У аддзяленні працуюць ПРАЦОЎНЫЯ МАЙСТЭРНІ:
1. Працоўная майстэрня «ЗІГ ЗАГ» -працоўная майстэрня па вырабе швейнай сувенірнай прадукцыі;
2. Працоўная майстэрня па вырабе сувенірнай прадукцыі- Навучанне навыкам вырабу сувеніраў у розных тэхніках;
3. Працоўная майстэрня па раслінаводстве «Кветка» - навучанне асоб з інваліднасцю раслінаводству;
4. Працоўная майстэрня па вырабе рытуальных вянкоў і кошыкаў
ЛІЧЭННЕ Ў АДДЗЯЛЕННЕ праводзіцца на падставе:
• дакумента, які сведчыць асобу грамадзяніна;
• пісьмовай заявы;
• дакумента ўстаноўленага ўзору аб праве на льготы (пасведчанне інваліда);
• медыцынскай даведкі аб стане здароўя, якая змяшчае інфармацыю аб наяўнасці медыцынскіх паказанняў і (або) адсутнасці медыцынскіх супрацьпаказанняў для аказання паслуг у форме паўстацыянарнага абслугоўвання.
Работнікі Цэнтра на працягу трох працоўных дзён з дня звароту:
• праводзяць абследаванне матэрыяльна-бытавога становішча грамадзяніна са складаннем акта абследавання;
• запытваюць у дзяржаўных органаў і іншых арганізацый звесткі аб наяўнасці (адсутнасці) догляду грамадзяніна, які звярнуўся па аказанне сацыяльных паслуг, асобай, якая атрымлівае дапамогу па догляду інваліда 1 групы; даведку аб месцы жыхарства і складзе сям'і.
Грамадзяне пры падачы заявы аб аказанні сацыяльных паслуг маюць права самі прадаставіць дакументы, якія запытваюцца Цэнтрам.
Рашэнне аб заключэнні дагавора аказання сацыяльных паслуг прымаецца кіраўніком Цэнтра на працягу пяці працоўных дзён пасля атрымання апошняга неабходнага для аказання сацыяльных паслуг дакумента (звестак).
Штомесяц у аддзяленні праходзяць культурна-масавыя мерапрыемствы, арганізоўваюцца экскурсіі. Дакладную дату правядзення мерапрыемства можна ўдакладніць у спецыялістаў аддзялення па тэлефоне 8(02157)5-75-60.
НАШЫ мерапрыемствы
Новогоднее мероприятие
НОВОГОДНЕЕ ПРЕДСТАВЛЕНИЕ ДЛЯ ДЕТЕЙ С ИНВАЛИДНОСТЬЮ
ФЕСТИВАЛЬ ТВОРЧЕСТВА
«СОЛНЕЧНЫЙ КРУГ»
АКЦИЯ «БЕЛЫЙ ЦВЕТОК»
МИНИ ТУРСЛЁТ «КОСТЁР ДРУЖБЫ»
ФЕСТ ТРАВ «ЖИВОТВОРНАЯ СИЛА»
ДЕНЬ СЕМЬИ В РАЙОННОЙ БИБЛИОТЕКЕ
АКЦИЯ «ЗА БЕЗОПАСНОСТЬ ВМЕСТЕ»
Акцыя "Зялёны вітамін"
Штогод у рамках акцыі "Зялёны вітамін", арганізаванай ВГА РГА "Беларускі дзіцячы фонд" спецыялістамі ОДПІ ДУ "ТЦСАН Докшыцкага раёна" ўручана насенне агароднінных культур тром катэгараваным сем'ям. Атрыманне насення садзейнічае таму, што не толькі бацькі, але і дзеці актыўна прымаюць удзел у падрыхтоўцы глебы і пасадцы агародніны.
Дабрачынная акцыя
«Белая кветка»
Правядзенне дабрачыннай акцыі "Белая кветка" стала добрай традыцыяй для Парафіі храма Покрыва Прасвятой Багародзіцы г. Докшыцы. Ужо не першы раз у вырабе і рэалізацыі белых кветак прынялі ўдзел наведвальнікі аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў ДУ "ТЦСАН Докшыцкага раёна" і навучэнцы нядзельнай школы. Не засталіся ў баку і наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для пажылых людзей. Сродкі, сабраныя падчас акцыі, будуць накіраваны на падтрымку сям'і, якая выхоўвае дзіця-інваліда.
Тэматычнае мерапрыемства
"Велікодная палітра"
Святкаванне Светлага Вялікадня - шматвяковая традыцыя, якой штогод ідуць і наведвальнікі ОДПІ ДУ "Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Докшыцкага раёна". У аддзяленні прайшло мерапрыемства "Велікодная палітра". Удзельнікі азнаёміліся з гісторыяй паходжання свята, народнымі павер'ямі, велікоднымі традыцыямі. Асаблівую цікавасць выклікалі велікодныя гульні. Завяршылася мерапрыемства чаяваннем і вядома ж гульнёй у «біткі». Ва ўсіх удзельнікаў свята пакінула прыемныя ўражанні і добры настрой!
Турнір па настольным тэнісе
У рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да Года міру і стварэння на базе водна-аздараўленчага цэнтра прайшоў адкрыты турнір па настольным тэнісе.
"Міжнародны жаночы дзень"
Сумесна з ФСК "Ураджай" прайшло тэматычнае мерапрыемства, прысвечанае святу вясны
Дзень Роднай мовы
У рамках мерапрыемстваў Года міру і стварэння ў АДПІ ТЦСАН Докшыцкага раёна прайшло пасяджэнне клуба "Струны душы" на тэму "Чытаем вершы і слухаем песні на роднай мове", прымеркаванае да Міжнароднага дня Роднай мовы. Наведвальнікі аддзялення прачыталі вершы любімых беларускіх паэтаў, такіх як М. Танк, Я. Колас, М. Багдановіч і інш., а таксама рабілі пераклад на родную мову, разгадвалі крыжаванкі і ў заканчэньні Завіруха” “Верасоу”, “Беларуская мова” гурта “Дразды”,. Мэтай мерапрыемства было фарміраванне пачуцця патрыятызму, гонару за сваю краіну, людзей; знаёмства з творчасцю беларускіх паэтаў і кампазітараў.
Акцыя «БЯСПЕКА Ў КОЖНЫ ДОМ»
У рамках правядзення рэспубліканскай акцыі "Бяспека ў кожны дом" у аддзяленні дзённага знаходжання інвалідаў праведзена тэматычнае мерапрыемства.
ПАСЛУГА ПЕРСАНАЛЬНАГА АСІСТЭНТА
Паслуга персанальнага асістэнта прадастаўляецца:
Змест паслугі:
- садзейнічанне ў засваенні навыкаў самаабслугоўвання, сацыяльна-бытавых навыкаў, навыкаў планавання распарадку дня, паўсядзённых спраў;
- садзейнічанне ў засваенні навыкаў самастойнага пражывання (у тым ліку падтрымання чысціні і парадку ў жылым памяшканні, куплі і дастаўцы прадуктаў харчавання і іншых неабходных тавараў, падрыхтоўцы (падагрэве) ежы;
- дапамога ў засваенні і карыстанні асістыўнымі прыладамі і тэхналогіямі для павышэння самастойнасці;
- дапамога ў суправаджэнні ў арганізацыі аховы здароўя, выкананні медыцынскіх прызначэнняў, пры неабходнасці аказанне першай дапамогі, выклік урача-спецыяліста, інфармаванне сваякоў аб стане здароўя;
- дапамога ў суправаджэнні і арганізацыі вольнага часу дома (у тым ліку суправаджэнне падчас прагулак, заняткаў па інтарэсах);
— аказанне садзейнічання ў арганізацыі дзённай занятасці па-за домам з улікам пажаданняў і магчымасцей атрымальніка паслугі і неабходнасці;
- забеспячэнне практычнай дапамогі па засваенні навыкаў зносін і ўзаемадзеяння з іншымі людзьмі, аказанне псіхалагічнай і камунікатыўнай падтрымкі ў розных паўсядзённых сітуацыях;
- Аказанне інфармацыйнай падтрымкі ў паўсядзённых сітуацыях;
- Аказанне іншай дапамогі, неабходнай для нармалізацыі паўсядзённай жыццядзейнасці і забеспячэння самастойнасці.
ПАСЛУГА «САЦЫЯЛЬНАЯ ПЕРАДЫШКА»
ПРАДУКЦЫЯ
Нарматыўна-прававыя акты
ДЛЯ Інвалідаў па зроку
Відэаурок Гутарка бібліятэкара з невідушчым чытачом
Відэаурок Гутарка бібліятэкара з невідушчым чытачом
Видеоурок Узаемадзеянне медперсаналу з невідушчым пацыентам
Відэаурок Сустрэча са знаёмым невідушчым
Відэаурок Калі Вам трэба што - то перадаць невідушчаму
Видеоурок Жэсты і міміка ў гутарцы з невідушчым
Видеоурок Як правільна прапанаваць дапамогу пры суправаджэнні невідушчага
Видеоурок Як правільна зарыентаваць невідушчага на мясцовасці
Відэаурок Ці можна казаць невідушчаму бачыш, глядзі, убачымся
Відэаурок Невідушчы на прыпынку і ў грамадскім транспарце
Відэаурок Невідушчы пакупнік на аб'екце гандлю
Видеоурок Арыенціроўка невідушчага па правіле цыферблата
Видеоурок Поціск рукі з невідушчым
Відэаурок Уласнаручны подпіс невідушчага
Відэаурок Суправаджэнне невідушчага артыста на сцэне
Відэаурок Суправаджэнне невідушчага артыста падчас цырымоніі ўзнагароджання
Видеоурок Суправаджэнне невідушчага пры спуску або ўздыме па лесвіцы
Видеоурок Тэхніка ўсаджвання невідушчага на крэсла, у крэсла або аўтамабіль