АКТЫЎНАЕ даўгалецце 2030
3 снежня 2020 г. пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь №693 прынята Нацыянальная стратэгія Рэспублікі Беларусь "Актыўнае даўгалецце-2030"
Распрацоўка Нацыянальнай стратэгіі абумоўлена інтэнсіфікацыяй працэсаў дэмаграфічнага старэння насельніцтва, узнікненнем новых патрэбнасцей і магчымасцей для пажылых грамадзян, а таксама неабходнасцю стварэння ўмоў для рэалізацыі іх патэнцыялу.
Мэта Нацыянальнай стратэгіі - фарміраванне грамадства для людзей усіх узростаў, стварэнне ўмоў для найбольш поўнай і эфектыўнай рэалізацыі патэнцыялу пажылых грамадзян, устойлівага павышэння якасці іх жыцця з дапамогай сістэмнай адаптацыі дзяржаўных і грамадскіх інстытутаў да старэння насельніцтва.
Нацыянальнай стратэгіяй вызначаны 6 асноўных задач, вырашэнне якіх дасць магчымасць змякчыць негатыўныя наступствы старэння насельніцтва, а таксама выкарыстоўваць патэнцыял пажылых людзей. Па кожнай задачы - прыярытэтныя напрамкі дзеянняў і мерапрыемствы, а таксама паказчыкі, па якіх будзе праводзіцца ацэнка выканання Нацыянальнай стратэгіі.
Асноўнымі задачамі Нацыянальнай стратэгіі з'яўляюцца:
Вынікам рэалізацыі Нацыянальнай стратэгіі стане стварэнне ўмоў для самастойнай, незалежнай і паўнацэннай жыццядзейнасці пажылых грамадзян, устойлівага павышэння працягласці, узроўню і якасці іх жыцця, актыўнага і здаровага даўгалецця, умацавання сувязей паміж пакаленнямі.