Ясная мова – гэта інфармацыя, напісаная даступнай і зразумелай мовай, дапамагае людзям з цяжкасцямі разумення звычайнай мовы атрымліваць інфармацыю, чытаць і выказваць свае думкі.

Для каго прызначана ясная мова?

У некаторых катэгорый людзей ёсць непераадольныя бар'еры, якія абцяжарваюць іх зносіны з навакольнымі. Аднак, як раз навакольныя могуць улічваць гэтыя цяжкасці і дапамагчы такім людзям зразумець, пра што ідзе гаворка. Ясная мова можа быць карысная не толькі людзям з інтэлектуальнымі парушэннямі, у тым ліку з сіндромам Дауна.

Таксама ЯСНАЯ МОВА дапаможа:

  • людзям, у якіх з дзяцінства было парушана развіццё гаворкі;
  • людзям са слабымі навыкамі чытання і пісьма;
  • людзям пасля інсультаў і чэрапна-мазгавых траўм;
  • пажылым людзям з парушэннямі памяці;
  • людзям з парушэннем увагі;
  • замежнікам і мігрантам, якія ў поўным аб'ёме не валодаюць мовай краіны.

Усе гэтыя людзі могуць нядрэнна выяўляць свае думкі рознымі спосабамі, аднак гатовыя тэксты, асабліва пісьмовыя, ім даволі цяжка разумець.

Важна, Што для кожнай мэтавай групы тэксты, напісаныя на яснай мове, будуць адрознівацца.

ГА "Беларуская асацыяцыя дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам" распрацавалі інфармацыйныя матэрыялы па розных тэматыках і прымяненні ў розных сферах жыццядзейнасці.