АХОВА ПРАЦЫ

Ахова працы - была і застаецца найважнейшай сацыяльна-эканамічнай праблемай, якая патрабуе да сябе пастаяннай увагі з боку дзяржавы, працадаўцаў і аб'яднанняў работнікаў. Ахова працы жыццёва патрэбна і работніку, і працадаўцу, і грамадству ў цэлым. Дасягнуць поспеху ў сталай, цяжкай і карпатлівай працы ў імя захавання жыцця, здароўі і працаздольнасці працаўніка на кожным працоўным месцы можна толькі аб'яднаўшы высілкі працадаўцаў і працаўнікоў. Менавіта з гэтай пазіцыі павінна будавацца рэальная дзейнасць пры арганізацыі работы па ахове працы на ўзроўні работадаўцы. Работнікі павінны выконваць патрабаванні аховы працы і выконваць абавязкі, устаноўленыя заканадаўствам і нарматыўнымі патрабаваннямі аховы працы.

Ахова працы для работніка - адзіны спосаб захаваць сваё самае галоўнае багацце - жыццё, здароўе. Яна павінна быць неад'емнай і строга выкананай часткай яго працоўных абавязкаў. Нажаль, у рэальнасці часцяком натыкаемся на абыякавасць працаўнікоў да свайго лёсу, на нізкі ўзровень культуры вытворчых адносін. Добра вядома, што праца ў бяспечных і здаровых умовах на працоўных месцах патрабуе дастатковага запасу ведаў і ўменняў па сучасных метадах арганізацыі бяспечнай працы. Павышэнне ўзроўню ведаў кіраўнікоў і іх намеснікаў, спецыялістаў і работнікаў - гэта галоўнае рашэнне шэрагу праблем, звязаных з пытаннямі аховы працы.

Канцэпцыя «Нулявы траўматызм»

Сусветны дзень аховы працы

Нарматыўныя прававыя акты па пытаннях аховы працы